Прывітанне, Я Міхаіл, ёсць беларусам, зараз жыву пад Варшавай. Маю 5 гадовы пчалярскі досвед. Схіляюся да збалансаванага пчалярства з мясцовым відам пчолаў і выкарыстаннем экалагічных спосабаў. Дрэва і салома - гэта матэрыялы, якія я люблю для раблення вулляў: традыцыйных, сназовых і саламяных, а менавіта кушак. Я хачу падзяліцца не толькі маім рамёствам, але і пасіяй, захапленнем да пчол, прыроды і кушак.
Што я прапануюЗамаўляй кушкі розных формаў і памераў.
Вучымся разам рабіць сваю кушку.
Усё матэрыялы і інструменты неабходныя для адной кушкі.
Пра сучаснае і гістарычнае пчалярства ў кушках. Адукайныйны візіт на пасеку.
Ты можаш абраць нешта з таго, што я маю, альбо замовіць кушку пажаднай формы і памера. Кошт уключае ўсе матэрыялы для стварэня саламянага вулля. Дастаўка - асобна дадаецца да цаны. Пішы, каб амеркаваць дэталі. Дзякуй за цікавасць да кушак!
Кошт: 150 EURO
ЗамаўляйЗрабі кушку з нуля, каб упрыгожыць сваё памяшканне ці засяліць туды жывых пчол =). Я прапаную аднадзённы (ці два дні па 4 гадзіны) групавы майстар клас для 5-7 удзельнікаў. З утульнай атмасферай. Ты будзеш мець усе матэрыялы і інструменты для раблення сваёй кушкі падчас майстар класа. Я прадасдаўляю сваю дапамогу ў любы момант. Пасля ўдзельнікі могуць далучыцца да групы, дзе магчыма абменьвацца ведамі, знаёміцца і задаваць мне пытанні.
Кош: 100 EURO на адну ўдзельніцу/удзельніка
Запішыся на майстаркласХочаш зрабіць свой уласны саламяны вулі, калі маеш час і ахвоту? Набудзь камплект матэрыялаў і базавых інструментаў, якія патрэбны, а менавіта: лаза, салома, кійкі, конус, ігла. Таксама, я далучаю пакрокавую інструкцыю ў папяровым ці электронным выглядзе на англійскай, польскай ці беларускай мовах. Кушка-камплект можа быць добрым падарункам тваім сябрам, якія захапляюцца рукадзеллем, рамёствамі, пчоламі або прыродай.
Кошт: 50 EURO
НабудзьПадчас лекцыі я раскрываю розныя бакі з гісторыі пчалярства з увагай на саламныя вулі (кушкі) і экалагічныя спосабы пчалярства. Мы таксама абмяркуем розныя спосабы пчалярства ў кушках і я прадэманструю, як робяцца кушкі. Магчымы візіт на пасеку, дзе мядовыя пчолы жывуць у кушках. Лекцыя можа быць цікава для апантаных пчаляроў, аматараў прыроды, а таксама студэнтаў натуральных навук і старйшых школ.
Кошт усёй лекцыі: 200 EUR
Замоў лекцыюГэта індывідульны майстар клас для чалавека, які хоча ў дэталях вывучыць працэс стварэння кушкі з нуля да гатовай адзінкі. Гэты пакет уключае 3 камплекта для стварэння кушак, а таксама лекцыю ў свабоднай форме. Я прысвячаю час табе і/ці людзям, якіх абярэш, для ўдзелу ў майстар класе. Гэта будзе аднадзённы майстарклас працягласцю 8-9 гадзіны (ці двух дзённы працягласцю 4 гадзіны). Усе дэталі можам абмеркаваць.
Кошт: 500 EUR
Кантактуй са мной